Музей агіднай ежы адчыняць у Швецыі

Музей агіднай ежы адчыняць у Швецыі

У шведскім горадзе Мальмё адчыняецца першы ў свеце музей агіднай ежы. Як паведамляе тэлеканал АНТ, экспанатамі стануць самыя неадназначныя стравы розных народаў.

За 20 долараў (столькі будзе каштаваць уваходны квіток) наведвальнікі змогуць пабачыць кітайскае мышынае віно, шведскі кансерваваны квашаны селядзец, тухлае мяса акулы з Ісландыі, скандальна вядомы плод дурыян з непрыемным пахам, сыр з лічынкамі, які робяць на Сардзініі.

Каб не мучыць наведвальнікаў непрыемным пахам, усе прадукты будуць змешчаныя ў медыцынскія колбы. 

Плануецца, што музей адчыніцца напрыканцы кастрычніка і праіснуе толькі тры месяцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі