Мужчына на Брэстчыне назваўся міліцыянтам і прымусіў дзяўчыну да сэксу
Чатыры гады і тры месяцы калоніі строгага рэжыму — такі прысуд вынес суд Камянецкага раёна Брэстчыны 29-гадоваму мужчыну, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Інцыдэнт адбыўся ў красавіку. Нецвярозы мужчына ў горадзе Высокае Камянецкага раёна назваўся незнаёмай дзяўчыне міліцыянтам. Пагражаючы пасадзіць яе, ён правёў дзяўчыну на кватэру, якую назваў "службовай". Там мужчына прымусіў дзяўчыну да сэксу і запатрабаваў 80 рублёў.
Суд прызнаў яго вінаватым у самавольным прыўлашчванні ўлады службовай асобы, незаконным пазбаўленні волі, вымагальніцтве, прымусе да дзеянняў сэксуальнага характару.
Акрамя пазбаўлення волі мужчыну прысудзілі штраф у 1225 рублёў (50 базавых велічынь).
Прысуд набыў законную моц.