Расіяніну, які зламаў сківіцу маршрутчыку, пагражае да 6 гадоў зняволення

Расіяніну, які зламаў сківіцу маршрутчыку, пагражае да 6 гадоў зняволення

Расіяніна, якога падазраюць у збіцці кіроўца маршруткі ў Мінску, узялі пад варту. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У рамках расследавання справы следчыя затрымалі двух грамадзян Расіі. "З другім падазраваным зараз праводзяцца следчыя дзеянні", — патлумачыла Ганчарова.

Дарэчы, за хуліганства, учыненае групай асобаў, расіянам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 24 кастрычніка на вуліцы Арлоўскай у Мінску. Двое мужчын на аўтамабілях "Hyundai" і "Mercedes" з расійскімі нумарамі заблакавалі маршрутку № 1077. Потым адзін з іх трымаў маршрутчыка, а другі ўдарыў яго ў твар. Нагодай для збіцця стала тое, што маршрутчык нібыта залез не на "сваю" паласу.

Расіян затрымалі на наступны дзень каля Смалявічаў, калі яны ехалі ў напрамку Масквы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі