Кіроўца мінскай маршруткі распавёў, як на яго напалі расіянін і азербайджанец

Кіроўца мінскай маршруткі распавёў, як на яго напалі расіянін і азербайджанец

Кіроўца мінскай маршруткі распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, як на яго напалі расіянін і азербайджанец. Здарэнне адбылося 24 кастрычніка пасля 12-й гадзіны на Арлоўскай вуліцы. Маршрутка № 1077 ехала ад Камароўскага рынку ў бок Сухарава. У нейкі момант аўтамабілі Hyundai Santa Fe і Mercedes з нумарамі РФ яе заблакавалі і прымусілі спыніцца. Кіроўцу выцягнулі з салона, ён атрымаў удар у твар (пасля медыкі скажуць, што была зламана сківіца). Зламыснікі селі ў свае машыны і з'ехалі, але яны былі зафіксаваныя відэарэгістратарам. Магчыма, агрэсія, была выклікана тым, што маршрутнае таксі, аб'язджаючы трактар, на нейкія секунды выязджала на "іх" паласу руху.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, у Смалявіцкім раёне на трасе М1 было затрымана 6 чалавек, якія ехалі на двух аўтамабілях (іх заўважылі відавочцы, якія бачылі відэа нападу ў інтэрнэце, і паведамілі міліцыі). Яны не паспелі з'ехаць у Расію і трапілі ў следчы ізалятар у Барысаве. У мясцовай міліціы праходзіла разбіральніцтва. Пакуль невядома, колькі чалавек застаецца за кратамі. У нападзе на маршрутчыка падазраюцца 42-гадовы жыхар расійскага горада Стаўрапаль і 46-гадовы жыхар Баку.

Кіроўца мінскай маршруткі распавёў, як на яго напалі расіянін і азербайджанец
Затрыманы грамадзянін Азербайджана. Фота: скрыншот з відэа АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі