МВФ: Прэзідэнцкія выбары пагражаюць эканоміцы Беларусі

Эканоміка Беларусі па-ранейшаму мае высокія рызыкі, абумоўленыя як унутранымі, так і рэгіянальнымі фактарамі. Да такой высновы прыходзяць эксперты МВФ. Справаздача спецыялістаў фонда па выніках кансультацыяў з уладамі Беларусі, праведзенымі ў сакавіка, апублікаваная 29 траўня.

Як адзначаецца ў справаздачы, эканамічная мадэль Беларусі неэфектыўная і таму адчувальная да эканамічных шокаў. Асноўным унутраным фактарам рызыкі называюць прэзідэнцкія выбары, да якіх могуць прымеркаваць захады макраэканамічнага стымулявання. У далейшым такія захады могуць прывесці да росту інфляцыі і ўзмацнення знешніх дысбалансаў.

Яшчэ адзін фактар рызыкі — пагаршэнне банкаўскіх балансаў з-за аслаблення беларускага рубля і пагаршэння эканамічнай кан’юнктуры.
 
Што да знешніх рызыкаў, то ў сувязі з дэфіцытам фінансавання можа паглыбіцца рэцэсія або спатрэбіцца больш маштабная карэкціроўка абменнага курса, лічаць у МВФ. Сярод іншых чыннікаў — дынаміка коштаў на нафту і геапалітычная напружанасць у рэгіёне. На беларускую эканоміку ўплывае эканамічная рэцэсія ў Расіі і аслабленне курса расійскага рубля.

Павелічэнне знешняга фінансавання магло б знізіць напружанасць, аднак тут перспектывы няпэўныя. У прыватнасці, няма прыкметаў таго, што Расія будзе надалей крэдытаваць Беларусь, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі