МВФ уключыў кітайскі юань у спіс рэзервовых валют
Кітайскі юань уключаны ў кошык рэзервовых валют Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта 30 лістапада паведаміла яго кіраўніца Крысцін Лагард. Паводле яе слоў, рашэнне МВФ уступіць у сілу 1 кастрычніка 2016 года, інфармуе ВВС.
Нагадаем, Кітай, які з'яўляецца другой эканомікай у свеце пасля ЗША, звярнуўся з запытам у Міжнародны валютны фонд надаць нацыянальнай валюце краіны статус рэзервовай яшчэ в 2014 годзе. Лагард адзначыла, што рашэнне МВФ — важны крок у інтэграцыі кітайскай эканомікі ў глабальную фінансавую сістэму, а таксама прызнанне прагрэсу, якога кітайскія ўлады дамагліся за апошнія гады ў рэфармаванні валютнай і фінансавай сістэм.
Аналітыкі называюць рашэнне МВФ сімвалічным, паколькі юань фактычна ўжо выкарыстоўваецца ў разліках па ўсім свеце і з'яўляецца "свабодна выкарыстоўванай валютай". На сённяшні дзень рэзервовымі валютамі з'яўляюцца: долар, еўра, брытанскі фунт стэрлінгаў і японская ена.
Фота: AFP