Мядзведзеў і Лукашэнка абмяркуюць антыкрызісныя дзеянні і пабудову АЭС

Дзмітры Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка абмяркуюць эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін і сумесныя антыкрызісныя дзеянні. Сустрэча пройдзе ў рэзідэнцыі кіраўніка расійскай дзяржавы ў Завідаве (Цвярская вобласць). Чакаецца, што цэнтральнае месца бакі нададуць "Плану сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнню параметраў аплатнага балансу, удасканаленню ўмоваў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю". Гэты дакумент быў ухвалены на паседжанні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 3 лютага ў Маскве.

Адным з элементаў гэтага плану з'яўляецца рэгулярны абмен інфармацыяй па прыватызацыі аб'ектаў прамысловасці. Асноўная частка плану, якая прадугледжвае дзеянні па стварэнні Мытнага саюза дзеля эканамічнай інтэграцыі, павінна быць рэалізаваная ў 2009 годзе.

Плануецца, што прэзідэнты абмяркуюць таксама кантакты ў энергетычнай сферы і ўдзел Расіі ў будаўніцтве атамнай станцыі ў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі