Мядзведзеў: Расія не прапаноўвала Беларусі ўвайсці ў склад Федэрацыі
Расія ні дэ-факта, ні дэ-юрэ не прапаноўвала Беларусі ўвайсці ў склад Расійскай Федэрацыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў у інтэрв'ю беларускім журналістам 23 лістапада ў падмаскоўнай рэзідэнцыі "Барвіха". Расійскі кіраўнік нагадаў, што ў адной з рэплік яго папярэднік Уладзімір Пуцін сказаў, што той, хто разлічвае атрымліваць расійскі газ па ўнутрырасійскіх коштах, павінен разумець, што такія кошты існуюць толькі для суб'ектаў унутры федэрацыі. Але "з гэтага не выцякае, што Расія прапаноўвала Беларусі стаць суб'ектам Расійскай Федэрацыі", — перадае БелаПАН словы Мядзведзева.
"Такія рэчы вызначаюцца толькі ўсенародным галасаваннем. Гэта нават не прэрагатыва прэзідэнта", — падкрэсліў расійскі кіраўнік.
"Такія рэчы вызначаюцца толькі ўсенародным галасаваннем. Гэта нават не прэрагатыва прэзідэнта", — падкрэсліў расійскі кіраўнік.