Мясніковіч: Арганізацыя працы па прыватызацыі сёлета цалкам праваленая
Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі заявіў у аўторак падчас разгляду вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2013 годзе.
На паседжанні ўраду Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што метады працы па прыватызацыі ў нашай краіне патрабуюць перагляду, паколькі яна аказалася праваленая. Па словах Мясніковіча, менш чым на 50% выканалі гадавое заданне Мінпрам, Мінэнэрга, "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", а таксама Брэсцкая, Віцебская і Гродзенская вобласці. А гэта "ўскладніла валютны баланс дзяржавы".
"Неабходна правесці карэнную перабудову ўсёй сістэмы працы па прыватызацыі і кіравацца строга патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы", — цытуе словы прэм'ера БЕЛТА. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што на сённяшні дзень ніякіх забараняльных ці абмежавальных спісаў па прыватызацыі няма.
Лукашэнка распавёў, хто "разбасячыўся", а хто "шчоўкае зубамі" (відэа)