МЗС Беларусі асудзіла запуск балістычнай ракеты КНДР

МЗС Беларусі асудзіла запуск балістычнай ракеты КНДР

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з запускам ракеты-носьбіта, ажыццёўленым Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. "Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь са шкадаваннем адзначае, што дзеянні КНДР па запуску ракеты-носьбіта з'яўляюцца парушэннем нормаў міжнароднага права і шэрагу рэзалюцый Савета бяспекі ААН", — гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС.

"Беларускі бок перакананы ў тым, што сапраўдны і ўстойлівы мір і стабільнасць як у рэгіянальным, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце могуць быць дасягнуты толькі на аснове ўзаемнага канструктыўнага дыялогу, — падкрэсліваецца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства. — У гэтым кантэксце варта пазбягаць любых дзеянняў, якія вядуць да эскалацыі напружанасці на карэйскім паўвостраве, ствараюць пагрозу міру, рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы".

Як паведамляла Еўрарадыё, КНДР у нядзелю абвясціла аб паспяховым запуску штучнага спадарожніка "Кванмёнсон-4" з касмадрома "Сохэ" на заходнім узбярэжжы. ЗША заявілі, што ракета КНДР была запушчана ў паўднёвым кірунку над Жоўтым морам. Запуск ужо выклікаў негатыўную рэакцыю Паўднёвай Карэі, Кітая, Японіі, ЗША і Расіі. Савет бяспекі ААН асудзіў запуск ракеты КНДР, заявіў аб парушэнні сваіх рэзалюцый і мае намер прыняць яшчэ адну, якая будзе ўтрымліваць меры ў адказ.

Наколькі небяспечны для свету запуск паўночнакарэйскай балістычнай ракеты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі