МЗС Беларусі пакрыўдзіўся на ЗША

З крытычным каментаром наконт правядзення 12–13 красавіка ў Вашынгтоне саміта па пытаннях ядзернай бяспекі выступіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Беларускае знешнепалітычнае ведамства пакрыўджанае, што да ўдзелу ў саміце не запрасілі Беларусь. "Селектыўны падыход Вашынгтона да запрашэння дзяржаў выклікае здзіўленне і шкадаванне, носіць контрпрадуктыўны характар з пункта гледжання надзейнасці гарантый ядзернай бяспекі для дзяржаў, якія адмовіліся ад наяўнасці ядзернай зброі", — адзначаецца ў каментары Андрэя Савіна.

"На нашую думку, сапраўдны поспех у барацьбе з такой глабальнай з'явай, як тэрарызм, у тым ліку ядзерны, а таксама паніжэнне пагрозы распаўсюджвання ядзернага матэрыялу магчымыя толькі за кошт калектыўных высілкаў чальцоў сусветнай супольнасці", — цытуе Савіна сайт беларускага МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі