МЗС Беларусі пакуль не атрымаў з Украіны адказ наконт гібелі Жызнеўскага
Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Нагадаем, што Міхаіл Жызнеўскі загінуў у студзені падчас сутычак у Кіеве пры абароне Еўрамайдана.
"У сувязі з гэтым здарэннем ўкраінскаму боку быў накіраваны зварот з просьбай паведаміць абставіны гібелі беларускага грамадзяніна, а таксама правесці максімальна аператыўнае і ўсебаковае расследаванне, аб ходзе і выніках якога неабходна паведаміць беларускі бок. Да гэтага часу адказ на зварот адсутнічае", — перадае БЕЛТА словы Мірончыка.
Інфармацыя пра іншых пацярпелых або загінулых грамадзян Беларусі з Украіны пакуль не паступала. Вядома толькі пра абстрэл аўтобуса з турыстамі ў Ровенскай вобласці, пры якім пацярпеў грамадзянін Расіі — жыхар Беларусі. Афіцыйнай інфармацыі з Украіны пра гэты выпадак таксама не паступала.
Фота з сацыяльных сетак