На 14 кастрычніка ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Восень / Еўрарадыё
Восень / Еўрарадыё

У пятніцу, 14 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны будзе туман. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы слабы да ўмеранага.

Уначы ў многіх раёнах Беларусі прагназуюцца замаразкі 0..-4, месцамі будзе 1-5 цяпла. Удзень чакаецца 8-14 вышэй за нуль, па захадзе Беларусі будзе да +16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі