На 6 сакавіка з-за моцнага ветру ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі
На 6 сакавіка з-за моцнага ветру ў Беларусі сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы месцамі парывы будуць дасягаць 22 метраў за секунду, а па ўсёй краіне — да 15-20 м/с. Удзень прагназуецца вецер пераменных напрамкаў, 4-9 м/с, інфармуе БЕЛТА.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -4 да +2 градусаў (на поўначы — да -6), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +4 градусаў (на Брэстчыне — да +6 градусаў).