На 9 траўня ў Беларусі выдалі штармавое папярэджанне

Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі / pixabay.com
Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі / pixabay.com

У аўторак, 9 траўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Вецер будзе пераменных кірункаў слабы да ўмеранага.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад 0 да -5. У сувязі з гэтым сіноптыкі выдалі штармавое папярэджанне. Месцамі мінімальная тэмпература паветра дасягне +1...+4. Удзень тэрмометры пакажуць 11-18 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі