На аднаўленне касцёла ў Будславе сабрана больш за 1,13 млн рублёў

На аднаўленне касцёла ў Будславе сабрана больш за 1,13 млн рублёў

На аднаўленне касцёла ў Будславе сабрана больш за 1,13 млн рублёў, паведамляе тэлеграм-канал @budslau. Дзякуючы гэтаму за кароткі тэрмін там сабралі часовы дах, без якога ў такое надвор'е будынак бы значна пацярпеў.

Галоўная каталіцкая святыня Беларусі гарэла 11 траўня.  Узгаранне ўзнікла на даху храма. Ён быў знішчаны агнём і абрынуўся. Абраз Маці Божай Будслаўскай быў своечасова вынесены ў бяспечнае месца і не пацярпеў.

Адразу пасля здарэння пачаўся збор сродкаў на рэстаўрацыю касцёла.

На аднаўленне касцёла ў Будславе сабрана больш за 1,13 млн рублёў
Аднаўленне даху / catholic.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі