На Алімпіядзе арганізатары допінг-кантролю будуць "паляваць" на спартоўцаў
Абавязковы допінг-кантроль на Алімпіядзе-2008 спазнаюць па 5 лепшых спартоўцаў у кожным відзе, а таксама дадаткова яшчэ па 2 атлеты, якія будуць вызначаны метадам выпадковага выбару. Такое рашэнне прыняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта, паседжанне якога прайшло ў Пекіне.
Падчас Алімпійскіх гульняў плануецца ўзяць 4500 пробаў (на Алімпіядзе ў Афінах іх было 3600).
Цікава, што любога спартоўца ў Пекіне змогуць праверыць на наяўнасць допінгу, прычым у любы час і ў любым месцы, і без папярэджання. Забеспячэннем допінг-кантролю на Алімпіядзе будзе займацца больш за тысячу чалавек.
Прессбол