На Алімпіядзе ў Пхёнчхане дзясяткі ахоўнікаў трапілі ў бальніцы з наравірусам

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане дзясяткі ахоўнікаў трапілі ў бальніцы з наравірусам

На зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане дзясяткі ахоўнікаў трапілі ў бальніцы з наравірусам. Паколькі яны спынілі сваю працу, на ахову накіравалі вайскоўцаў. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, у бальніцы шпіталізавалі 41 чалавека, у іх сімптомы ваніт і дыярэі. Аргкамітэт Алімпіяды сцвярджае, што наравірус падхапілі 32 чалавекі, большасць з іх жылі ў маладзёжным цэнтры ў Пхёнчхане, а не ў алімпійскай вёсцы.

Пакуль медыкі не ведаюць, як гэтыя людзі заразіліся наравірусам (ён вельмі заразны, можа перадавацца ў тым ліку праз ежу і ваду). Ідзе праверка вадаправоднай вады, прадуктаў харчавання, абследуецца персанал (сярод яго, дарэчы, распаўсюджваюць антысептык для рук). Арганізатары заявілі, што імі прынятыя аператыўныя меры для прадухілення далейшага распаўсюду віруса. Ад працы адхілілі больш за тысячу супрацоўнікаў прыватных ахоўных кампаній. Іх замянілі 900 вайскоўцаў.

Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі пачнуцца 9 лютага.

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане дзясяткі ахоўнікаў трапілі ў бальніцы з наравірусам
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі