На АНТ расказалі, што Аўтуховічу дапамагалі ўкраінскія спецслужбы
На дзяржаўным тэлеканале АНТ выйшаў фільм "Тратыл пратэсту", прысвечаны "справе Аўтуховіча". Згодна з ім, Мікалай Аўтуховіч з паплечнікамі нібыта падрывалі міліцэйскія машыны і палілі дамы міліцыянтаў на Гродзеншчыне, а таксама планавалі забойствы сілавікоў.
Акрамя таго, у фільме АНТ заявілі, быццам Аўтуховічу маглі дапамагаць супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў. У прыватнасці, называлася імя камандзіра батальёна "Данбас" Сямёна Сяменчанкі.
У якасці доказаў па ТБ паказалі скрыны прыватных перапісак і відэа допытаў іншых затрыманых.
Згадалі ў стужцы і затрыманую на ўкраінскай мяжы групу анархістаў на чале з Ігарам Аліневічам. Ім прыпісваюць падпал ДАІ ў Мазыры і падпал міліцэйскіх машын у Салігорску.
Аўтуховіча і яго паплечнікаў падазраюць у тэрарызме, што можа пагражаць ім смяротным пакараннем.
Працяг стужкі АНТ абяцае паказаць у аўторак, 9 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.