На “Басовішчы” збілі маладафронтаўца (Фота)

Уначы з 17 на 18 ліпеня на “Басовішчы” чацвёра палякаў збілі маладафронтаўца Ігара Шчэкарэвіча. 17 і 18 верасня ў Гарадку пад Беластокам праходзіць юбілейны, XX Фестываль Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча”. На опэн-эйры прысутнічае каля 2,5 тысячаў гледачоў, у асноўным — палякі і беларусы.

Уначы паміж канцэртнымі днямі ля фестывальнай пляцоўкі выбухнула бойка — чацвёра палякаў білі беларуса. Распавядае збіты, маладафронтавец Ігар Шчэкарэвіч:

Ігар Шчэкарэвіч: “Я сядзеў са знаёмай дзяўчынай на палянцы, дзесьці сто метраў ад сцэны. Падышлі сямёра палякаў і пачалі чапляцца да дзяўчыны. Я зрабіў ім заўвагу. Да мяне падышоў адзін з іх і спытаў ці я беларус. Я адказаў, што так. Пасля гэтага падбегла яшчэ трое палякаў, павалілі мяне на зямлю і пачалі учатырох біць нагамі мне па галаве”.

Ігару зламалі нос, пасадзілі некалькі сінякоў на твары і на руках. Ён неадкладна звярнуўся па медычную дапамогу і папрасіў выклікаць паліцыю. Аднак, паводле яго слоў, паліцыянты, пачуўшы пра абставіны збіцця, заяву прымаць не захацелі.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі