На беларуска-літоўскай мяжы злавілі чачэнскую сям'ю

На беларуска-літоўскім памежжы затрыманая чачэнская сям'я. Яны спрабавалі перайсці мяжу недалёка ад памежнага пераходу. Аднак на мяжы спрацавала сігналізацыя, і нарад, які неўзабаве з'явіўся, затрымаў 5 грамадзянаў Расіі - усе выхадцы з Чачні. Сярод затрыманых двое дарослых і тры непаўнагадовых: 1998, 1999 і 2004 года. На гэты момант усе затрыманыя змешчаныя у прыёмнік - размеркавальнік. Аднак іх лёс вырашыцца не хутка, таму што ў Гродзенскім цэнтры ізаляцыі правапарушальніікаў ужо знаходзяцца больш за дзесятак нелегальных эмігрантаў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі