На беларуска-ўкраінскай мяжы затор з 250 машын

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскай памежнай групы, заўважны рост транспартнага патоку звязаны з пачаткам масавага сезону адпачынкаў. На дадзены момант чарга складаецца пераважна з аўтамабіляў з расійскімі нумарамі. Гэта можна растлумачыць тым, што расіяне звычайна едуць на ўкраінскі поўдзень праз Беларусь. У выніку на пікі сезонаў і прыпадаюць заторы ў “Новай Гуце”.



Памежнікі рэкамендуюць кіроўцам скарыстацца менш загружанымі пунктамі пропуску — “Весялоўка” і “Камарын”. Жыхары цэнтральных і паўночных рэгіёнаў Беларусі могуць таксама праехаць праз пункты пропуску мазырскага кірунку: “Новая Рудня”, “Аляксандраўка” і “Глушковічы”.



Жыхарам Гомеля і Гомельскага раёна даступныя спрошчаныя пункты пропуску “Поддабранка”, “Глыбоцкае”, “Андрэеўка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі