На беларускіх асуджаных надзенуць электронныя бранзалеты?

Генеральная пракуратура выступае за ўкараненне электроннай сістэмы кантролю за асуджанымі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генпракуратуры Юрый Гарошка.
Паводле яго слоў, для электронных бранзалетаў патрэбныя вялікія грошы.

Гарошка адзначыў, што беларускае заканадаўства дазваляе два варыянты ўжывання такіх прылад — на стадыі папярэдняга расследавання, калі да чалавека ўжыты хатні арышт, і ў адносінах да асоб, асуджаных да пакарання, не звязаным з пазбаўленнем волі.

Як паведамляе “Інтэрфакс”, цяпер вывучаецца досвед выкарыстання такіх бранзалетаў у Расіі і шэрагу еўрапейскіх краін. Што датычыцца самой прадукцыі, то беларускі бок разглядаў ў якасці варыянту бранзалеты адной з ізраільскіх фірм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі