На білбордзе пра Скарыну паблыталі стагоддзе і зрабілі 4 памылкі (фота)

На білбордзе пра Скарыну паблыталі стагоддзе і зрабілі 4 памылкі (фота)

На скрыжаванні вуліц Першамайскай і Пуліхава ў Мінску з'явіўся білборд з сацыяльнай рэкламай, прысвечанай Году культуры. Пільныя мінчукі заўважылі, што аўтары білборда нарабілі на надпісе багата памылак.

На білбордзе паведамляецца: "Помнік Францыску Скарыне, асветніку і грамадскому дзеячу XV стагоддзя ў Мінску".

Між тым навукоўцы лічаць, што беларускі першадрукар нарадзіўся каля 1490 года. Такім чынам, у XV стагоддзі ён паспеў пражыць каля дзесяці гадоў. Асветай і грамадскай дзейнасцю ён займаўся толькі ў наступным, XVI стагоддзі.

У "Мінскрэкламе", якая займалася распрацоўкай білборда, паведамілі, што карцінку і тэкст ім зацвярджалі ў аддзеле ідэалогіі Мінгарвыканкама. Работніца "Мінскрэкламы" пагадзілася, што ў тэксце дапушчаная памылка з указаннем стагоддзя, і паабяцала выправіць.

Дарэчы, гэта не адзіная памылка ў тэксце. Правільны тэкст мусіў бы выглядаць так: "Помнік Францыску СкарынУ, асветніку і грамадскАму дзеячу XVI стагоддзя, У Мінску".

 

На білбордзе пра Скарыну паблыталі стагоддзе і зрабілі 4 памылкі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі