На Брэстчыне адбыўся выбух газу ў жылой пяціпавярхоўцы (фота)

Увечары 26 студзеня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра надзвычайную сітуацыю ў горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэстчыны. Суседзі паведамілі пра выбух у жылым пяціпавярховым доме.

Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз шэсць хвілінаў. Яны выявілі, што на чацвёртым паверсе цаглянага дома адбыўся выбух газу, але без наступнага пажару.

Пры выбуху апёкі твару і абедзвюх кісцяў рук атрымаў непрацуючы 25-гадовы мужчына. Яго шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне лякарню. Медыкі ацэньваюць яго стан як сярэдняй ступені цяжкасці.

Па звестках ратавальнікаў тыя ці іншыя пашкоджанні атрымалі кватэры з трэцяга па пяты паверх. Аднак людзі больш не пацярпелі.

Прычыны выбуху высвятляюцца.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі