На будоўлі ў Мазыры абрынулася страла мантажнага крана (фота)

У суботу, 21 лютага, у Мазыры на Гомельшчыне адбылося надзвычайнае здарэнне. Каля 14.25 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на будаўнічай пляцоўцы абрынулася страла матажнага крана МГКС-100.

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, пацярпелых пры падзенні стралы няма. Прычына здарэння пакуль не вядомая. Адна з магчымых версій — памылковыя дзеянні абслуговага персаналу.

Месца падзення стралы ачапілі. Прычыны аварыі высвятляе камісія Мазырскай інспекцыі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі