На цягнік Вільня — Мінск даведзецца прыходзіць за гадзіну

"Гэта пачнецца з 26-га траўня, калі паедзе першы цягнік. Прыходзіць трэба прыкладна за паўгадзіны да адпраўлення, але гэта не рэгламентавана", — распавядаюць у прадстаўніцтве літоўскай чыгункі ў Мінску.


Абслугоўваць памежны пераход на чыгуначным вакзале ў Вільні будзе, як ні дзіўна, памежная служба аэрапорта. Памежнікі кажуць, што рэгламента няма. Прыходзіць на вакзал можна за гадзіну да адпраўлення.


Памежнікі: "Людзей шмат не бывае, таму паспеем усіх за гадзіну прапусціць".


Зачыняцца брамка, як у аэрапорце, за паўгадзіны да адпраўлення, не будзе. Працаўнікі памежнай службы абяцаюць працаваць да адпраўлення цягніка.


Фота — pfoto-rzd.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі