Брэсцкія тралейбусы-гібрыды выйшлі не на свой маршрут

Так,  яны былі заўважаныя на маршрутах 3 і 4. Кіроўца аднаго з новых тралейбусаў патлумачыў, што нібыта нешта яшчэ трэба падрыхтаваць, каб ён ехаў па маршруце №9.


Кіроўца сам гнаў тралейбус з Мінска. “Так сабе машына. Ідэалу няма”.



Нагадаем, каб вазіць пасажыраў з усходняй часткі горада ў паўднёвую, горад набыў тры адзінкі і плануе купіць яшчэ тры новыя тралейбусы  айчыннай вытворчасці з нямецкай дызельнай устаноўкай.  Новы маршрут №9 пераразае галіна чыгункі. Над рэйкамі вешаць тралейбусныя драты забаронена. Таму перад чыгункай тралейбус мае здымаць “рогі” і  едзе тры кіламетры да канцавой і назад на дызельным рухавіку.



Тралейбус з двайной цягай каштуе 2 мільярды 900 мільёнаў рублёў. Гэта ў паўтара разы больш, чым кошт звычайнай машыны.


Дарэчы, маршрут №9 быў урачыста  адкрыты  яшчэ 15 сакавіка. Тралейбусы-гібрыды планавалі атрымаць ў красавіку, а выйшла ў чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі