Кіроўцу пакараюць за паркоўку на тратуары каля адміністрацыі прэзідэнта
Аўтамабіль Rolls-Royce Ghost даволі доўга стаяў на тратуары па вуліцы Энгельса.
На яго звярнулі ўвагу інспектары спецузвода ДАІ, але яны не дачакаліся кіроўцу — іх выклікалі на месца дарожна-транспартнага здарэння. Тым не менш, асобу ўладальніка аўтамабіля ўстанавілі і абяцаюць яго пакараць.
Сведка здарэння, які зняў на відэа Rolls-Royce Ghost на тратуары, напісаў, што легкавік быў "з міністэрскімі нумарамі". Аднак ДАІ гэта абвяргае, сцвярджае, што ён зарэгістраваны на фізічную асобу, адзначае сайт onliner.by.
Дарэчы, у некалькіх дзясятках метрах ад месца "паркоўкі" Rolls-Royce Ghost месціцца будынак адміністрацыі прэзідэнта.