У Беларусі п'яныя кіроўцы могуць трапіць за краты на 10 гадоў
За паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення плануюць увесці канфіскацыю аўтамабіляў.
Гэта датычыць і юрыдычных асобаў, заявіла старшыня камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Міхалькова.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", прапануецца павялічыць штрафы для п'яных кіроўцаў да 100 базавых велічынь — 10 мільёнаў рублёў (цяпер максімальны штраф за гэта — 3,5 млн). Магчыма, што кіроўцы, якія ўчынілі аварыю, у якой загінулі 2 і больш чалавек, будуць карацца тэрмінам зняволення на тэрмін ад 4 да 10 гадоў.
Законапраект цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў. Яго могуць прыняць ужо на восеньскай сэсіі, у дзеянне ён уступіць праз тры месяцы пасля апублікавання.
Фота — bymedia.net