З 19 чэрвеня абмяжуюць рух транспарту на вуліцы Валадарскага ў Мінску
На ўчастку ад Гарадскога вала да вуліцы Берсана.
Там будуць праводзіцца рамонтныя працы. Першы тэлеканал удакладняе, што адбудзецца замена каналізацыйных трубаў, а рух абмяжуюць да 30 чэрвеня.
Паводле БЕЛТА, закрыюць палову вуліцы, рух арганізуюць у абнабаковым парадку ад Гарадскога вала ў бок вуліцы Берсана.
Фота — sb.by