“Дапаможнік раварыста” прэзентуюць у Мінску
Імпрэза пройдзе ўвечары 8 чэрвеня ў цэнтры горада, яе праводзіць клуб “Феміда Фаланстэра”.
А 18.00 арганізатары запрашаюць усіх ахвочых сабрацца каля кавярні “Казачны замак” у парку Горкага. Адтуль можна будзе праехаць групай да месца самой прэзентацыі і вывучыць, дзе і як правілы дарожнага руху працуюць у тым ці іншым выпадку.
Уласна сама прэзентацыя пачнецца а 19.00 каля моста веладарожкі (непадалёк ад станцыі метро “Першамайская” і парка 40-годдзя Кастрычніка. Кожны госці імпрэзы зможа атрымаць друкаваны варыянт брашуры і паразмаўляць з удзельнікамі клуба.
Мэта мерапрыемства — данесці веды да кожнага кіроўцы двухколавага транспарту пра яго правы і абавязкі, інфармуе Будзьма.