На дырэктарку мінскай школы "Смарт Скул" пачалі крымінальную справу

Школа "Смарт Скул" / smart-s.info
Школа "Смарт Скул" / smart-s.info

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на дырэктарку мінскай прыватнай школы "Смарт Скул" Наталлю Базанаву, паведамляе прэс-служба ведмства.

Як сцвярджае следства, 15 верасня ў памяшканні гэтай школы малалетняя навучэнка атрымала цялесныя пашкоджанні.

Еўрарадыё распавядала, што дзяўчынка атрымала пашкоджанне вока, калі ў яе стрэліў аднакласнік. Дырэктарка школы заявіла журналістам, што гэта былі вучні е яе школы, а сам інцыдэнт нібыта адбыўся на прыпынку грамадскага транспарту.

Рэагуючы на гэты інцыдэнт, Аляксандр Лукашэнка загадаў сакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу "зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі". Шуолу ён назваў "антыдзяржаўнай клаакай" і паведаміў, што кіраўніцтва школы "на дух не ўспрымае беларускую дзяржаву".

Праваахоўнікі заяўляюць, што 54-гадовая дырэктарка школы і іншыя супрацоўнікі ўсяляк спрабавалі схаваць інцыдэнт, не забяспечылі бяспеку правядзення заняткаў і кантроль за паводзінамі выхаванцаў.

Крымінальную справу пачалі паводле ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Падчас расследавання следчыя таксама правераць, ці правамерна школа аказвае "адукацыйныя паслугі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі