На Дзень горада ў Мінску будзе дождж і не больш за +10

На Дзень горада ў Мінску будзе халоднае надвор’е з дажджом. Слупок тэрмометра ў сталіцы ўдзень пакажа не больш за +10. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Гідраметэацэнтры.
“У бліжэйшыя дні гаспадарыць у Беларусі будзе арктычнае паветра. Таму чакаецца халоднае надвор’е. Тэмпература ўначы +1-7, а ўдзень — не вышэй за 5-12 градусаў цяпла. Месцамі будуць праходзіць кароткачасовыя дажджы, найбольш істотныя чакаюцца ў Мінску ў суботу”.

Сіноптыкі адзначылі, што халоднае надвор’е захаваецца на працягу наступнага тыдня. Пацяпленне варта чакаць толькі на наступныя выхадныя 20-21 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі