На Дзень горада ў Ваўкавыску забаранілі салют

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях забараніла ладзіць салют на юбілей Ваўкавыска, піша газета "Вечерний Гродно".

Свята горада, які адзначае сваю 1010-ю гадавіну, пройдзе 18 ліпеня. Народныя гулянні мусілі завяршыцца традыцыйным салютам. Але яго адмянілі. У якасці тлумачэння ратавальнікі спасылаюцца на сітуацыю, якая здарылася на Дзень перамогі ў Гродне. Тады часцінкі піратэхнічнага зарада ад салюту трапілі ў вочы тром глядачкам. Адну з іх нават шпіталізавалі.

Ратавальнікі асцерагаюцца, што такое можа паўтарыцца і ў Ваўкавыску. Тым больш, што пляцоўка, запланаваная для феерверку, для гэтага не прыстасаваная. Калі ж перанесці салют у іншае месца, то відовішча будзе не настолькі прыгожым.

Фота: sobitie.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі