На "Дзіцячай Новай хвалі — 2009" Беларусь прадставяць Раман Валазнёў і Сода

На міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Дзіцячая Новая хваля — 2009" Беларусь прадставяць юныя музыкі Раман Валазнёў і Сода (псеўданім Дар'і Сарокі). Як нагадвае БелаПАН, другі конкурс "Дзіцячая Новая хваля" адбудзецца 21—23 снежня ў Маскве. Рома Валазнёў, вядомы па выступах на адборачных канцэртах дзіцячага "Еўрабачання", выступіць ва ўзроставай групе ад 8 да 12 гадоў. Яго сапернікамі стануць дзесяць канкурсантаў з Расіі, Украіны, Арменіі, Малдовы, Фінляндыі, Кітая і ЗША.

Дар'я Сарока (сцэнічны псеўданім Сода) выступіць ва ўзроставай катэгорыі ад 13 да 15 гадоў. У гэтай намінацыі заяўленыя восем канкурсантаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Латвіі і Грузіі.

Пры правядзенні адборачных тураў у 2009 году ў адрас аргкамітэта паступіла звыш 3 тысяч заявак з 17 краін свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі