На Femen пачалі крымінальную справу за напад на Пуціна
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла актывістка арганізацыі Аляксандра Шаўчэнка.
Па словах актывісткі, пасля сённяшняй акцыі супраць дзяўчат распачалі крымінальную справу паводле артыкула 132 Крымінальнага кодэксу Нямеччыны.
Што пагражае актывісткам Femen, самі яны не ведаюць — гэта будзе вырашаць пракурор ці суддзя. Шаўчэнка спасылаецца на словы паліцыянтаў, што прычынаў распачынаць супраць іх крымінальную справу не было. Але, кажа актывістка, нямецкія ўлады зазналі ціск з боку Крамля.
Фота — femen.org