На форуме ў Мінску Лукашэнка будзе гаварыць пра Усходнюю Еўропу
На форуме экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" выступіць Аляксандр Лукашэнка. Ён паўдзельнічае ў пленарнай сесіі "Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі?". Пра гэта ў панядзелак на брыфінгу паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Дзяніс Мельянцоў. Форум распачнецца ў беларускай сталіцы 23 траўня. Яго тэма — "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх". Гаворка пойдзе пра тое, як неабходна папярэджваць і вырашаць канфлікты, што ўзнікаюць паміж краінамі ў Еўропе.
Форум "Мінскага дыялогу" будзе вельмі прадстаўнічы. На яго прыедуць каля 200 экспертаў з 40 краін свету. Вядома, што будуць прадстаўлены Еўрапарламент, нямецкі Бундэстаг, Еўразійская эканамічная камісія. У Мінск прыедуць генсек АБСЕ Томас Грэмінгер, экс-генсек АДКБ Мікалай Бардзюжа, былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі.