На Глыбоччыне адзначылі 125-годдзе Язэпа Драздовіча (фота)

Грамадскі актывіст з Шаркаўшчыны Ада Райчонак і скульптар Генік Лойка распавялі пра жыццё і вяртанне незаслужана забытага імя Язэпа Драздовіча. Потым выступілі мясцовыя жыхары, якія памятаюць дзядзьку Язэпа.

 

Пасля ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся на бацькоўскай сядзібе прадпрымальніка Мар'яна Місевіча ў Перадолах, дзе сёлета праходзіў юбілейны ХХ драздовіцкі пленер. Там жа Лойка прэзентаваў сваю скульптуру “Ад неба зямлі”, прысвечаную Язэпу Драздовічу. Ён падарыў яе прыватнаму музею Язэпа Драздовіча ў Германавічах.

 

Удзельнікі імпрэзы прынялі рашэнне звярнуцца да ўладаў, каб усталяваць памятны знак на месцы засценка Пунькі — таго месца, дзе 125 гадоў таму нарадзіўся Язэп Драздовіч.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі