На глыбоцкіх азёрах паставяць стэнды са здымкамі тапельцаў

“На месцах, дзе не арганізавана месца купання, выставім стэнды з фотаздымкамі тапельцаў — можа хоць гэта спыніць людзей, якія знаходзяцца ў алкагольным ап'яненні”,  паведаміў новапрызначаны кіраўнік глыбоцкага аддзялення Таварыства выратавання на вадзе Вячаслаў Пяцько ў інтэрв’ю сайту мясцовай раёнкі.


Прыняць такія меры кіраўніцтва было вымушанае пасля таго, як за выхадныя 8-9 чэрвеня на вадаёмах Глыбоччыны патанулі тры чалавекі. Двое з іх, 1985 і 1990 гадоў нараджэння, былі ў стане алкагольнага ап’янення.


Выратавальнікі ўжо пачалі праводзіць сумесныя рэйды разам з міліцыяй па месцах масавага адпачынку з мэтай выяўлення тых, хто ў нецвярозым стане знаходзіцца ў вадзе. Парушальнікам пагражаюць вялікія штрафы.
 

Тысячы людзей не заўважылі, як патануў 5-гадовы хлопчык (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі