На Гомельшчыне міліцыянты знайшлі плантацыю канопляў
У рамках праграмы "Мак" супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама выявілі ў Чачэрскім раёне плантацыю канопляў на плошчы каля 0,5 гектара. Як паведаміў начальнік упраўлення Юрый Маркевіч, для знішчэння гэтай
наркатычнай сыравіны спатрэбілася тэхніка - трактар і касілка. Усяго
было знішчана больш за 1,5 тоны канопляў. У Брагінскім раёне
супрацоўнікі ўпраўлення выявілі пасадкі маку на плошчы 0,3 гектара.
Паводле ацэнак Маркевіча, прыбытак ад продажу вырашчанай і рэалізаванай сыравіны з такой плошчы мог бы скласці каля 3 тысяч долараў. Уладальнікам гэтых насаджэнняў пагражае штраф да 20 базавых велічынь.
БелаПАН