На Гомельшчыне не знайшлі 516 чалавек, зніклых сёлета без вестак
За дзевяць месяцаў гэтага года ў праваахоўныя органы Гомельскай вобласці паступіла 2524 заявы пра знікненне грамадзян — на 15,9% больш, чым летась. Гэта самы высокі паказчык па краіне, паведамляе БелаПАН. Пакуль не ўдалося ўсталяваць месцазнаходжанне 516 зніклых без весткі. Такія звесткі паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Надзея Бондарава.
Па яе словах, апошняе месцазнаходжанне каля паловы зніклых грамадзян — краіны СНД. Узрасла колькасць выпадкаў знікнення непаўналетніх, у праваахоўныя органы паступіла 515 заяваў па такіх фактах. Дагэтуль вядзецца пошук пяці падлеткаў, астатніх удалося знайсці. На некаторых падлеткаў заявы пра знікненне прыходзілі ў міліцыю не меней за дзесяць разоў, асноўная прычына іх сыходаў — бадзяжніцтва. Па словах Бондаравай, узрос лік заяваў аб знікненнях жанчын і састарэлых грамадзян.
Факт невядомага знікнення грамадзян кваліфікаваны органамі папярэдняга следства як забойства ў двух выпадках (2,8% ад ліку зарэгістраваных злачынстваў гэтай катэгорыі).