На Гомельшчыне нехта краў расійскі газ
9 студзеня распачатая крымінальная справа па факце пашкоджання нафтапрадуктаправода, што праходзіць у раёне. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у снежні 2008 г. невядомыя зрабілі несанкцыянаваную ўрэзку ў магістраль мазырскага ПУП "Захадтранснафтапрадукт", у выніку чаго ўкралі паліва на паўтара мільёны рублёў. У раёне ўрэзкі знойдзены поліэтыленавы шланг даўжынёй больш за 260 метраў і сляды аўтамабіля.