На Гомельшчыне забаранілі рэкламу мікранавушнікаў на час іспытаў

Пракуратура Гомельскай вобласці забараніла рэкламу мікранавушнікаў на час іспытаў. Яна аператыўна адрэагавала на публікацыю ў адной з рэкламных газет аб'явы пра продаж безправадных мікранавушнікаў для здачы экзаменаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія рэкламавалі тавар, былі папярэджаныя.
Як адзначае БЕЛТА, падобныя аб'явы, як і выкарыстанне на іспытах мікранавушнікаў, супярэчаць закону "Аб вышэйшай адукацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі