На Гомельшчыне злодзеі спецыялізуюцца па медустановах
У медыцынскіх установах Гомельскай вобласці сталі больш частымі крадзяжы грошай і асабістай маёмасці грамадзян, інфармуе БелаПАН. Так, 24 лістапада ў Светлагорскі РАУС прыйшлі дзве заявы пра крадзяжы ў раённай паліклініцы. Супрацоўніца паліклінікі паведаміла, што зранку 24 лістапада невядомы, увайшоўшы ў незачынены кабінет, выкраў з яе сумачкі кашалёк з грашыма (47 тыс. рублёў) і дзве банкаўскія карткі. У калегі пацярпелай з сумачкі ў незачыненым кабінеце выкралі 560 тыс. рублёў.
У гэты ж дзень у Добрушскі РАУС паступіла заява ад жыхаркі райцэнтра. Яна паведаміла, што раніцай 24 лістапада невядомы з яе сумачкі, пакінутай без нагляду на пасту медсястры ў райлякарні, скраў кашалёк, у якім знаходзілася 100 долараў і 95 тыс. рублёў.
Жыхар Гомеля заявіў у міліцыю, што 24 лістапада невядомы праз незачыненае акно распранальні ў абласной псіхіятрычнай лякарні скраў з прываконня сумачку, у якой знаходзілася 510 тыс. рублёў і медыкаменты.
Па фактах крадзяжоў пачатыя крымінальныя справы, міліцыя шукае злачынцаў.