На грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа аб заробках у канвертах

У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа кіраўніка дзяржавы "Аб мерах па прадухіленні выплаты ўзнагароджання за працу з ухіленнем ад выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў". На сайце Міністэрства па падатках і зборах з ім можа азнаёміцца кожны жадаючы.

Паводле дакумента, калі грамадзянін паведаміць у адпаведныя органы, што ён атрымлівае заробак у канверце, прадаставіць нейкія доказы, то яму не давядзецца плаціць падаходны падатак з незаконна атрыманых грошай. Праўда, гэтаму чалавеку давядзецца даць пісьмовую згоду аб дачы паказанняў у якасці сведкі.

У пракце ўказа пазначана, куды грамадзянін павінен звяртацца з інфармацыяй: да падаткавікоў, у фонд сацыяльнай абароны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (і ў яго тэрытарыяльныя органы), у "Белдзяржстрах". Яны і зоймуцца гэтай справай, каб атрымаць пацверджанне факта выдачы заробкаў у канвертах. Пры неабходнасці будуць падключаныя органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля і МУС.

Дарэчы, паводле дакумента, працадаўцы, віну якіх дакажуць, будуць аштрафаваныя на суму ад 180 тысяч да 18 млн рублёў. Калі на працягу года іх паўторна зловяць на гэтым правапарушэнні, штрафныя санкцыі падвояцца.

З праектам указа можна азнаёміцца тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі