На кітайскай шахце ў выніку выбуху загінулі 73 чалавекі

Паводле апошніх дадзеных, у выніку выбуху газу на кітайскай шахце ў правінцыі Шаньсі загінулі 73 чалавекі. Такую лічбу прыводзіць агенцтва "Сіньхуа". Раней паведамлялася аб 44 загінулых.

У лякарнях знаходзяцца 113 шахцёраў з 436 чалавек, якія знаходзіліся ў забоі ў момант выбуху. Стан 21 з іх ацэньваецца як крытычны. Выбух на шахце недалёка ад горада Таньюань адбыўся ў ноч на 22 лютага.

Больш за 300 шахцёраў змаглі самастойна падняцца на паверхню. Колькі яшчэ шахцёраў застаецца пад зямлёй, невядома.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі