На латвійска-беларускай мяжы пад чыгункай пабудавалі металічны тунэль

Металічны тунэль / delfi.lv
Металічны тунэль / delfi.lv

На латвійска-беларускай мяжы пад чыгункай пабудавалі металічны тунэль. Яго праклалі за чатыры дні, і ў гэты час быў прыпынены рух грузавых цягнікоў паміж Даўгаўпілсам і Полацкам, паведамляе Delfi.

Даўжыня тунэлю складае 30 метраў, вага — 30 тон, шырыня — 4,6 метра, вышыня — 3,6 метра. Канструкцыя з жалезных пласцін была выраблена загадзя і дастаўлена па чыгунцы да таго месца, дзе яе ўсталявалі. Будаўнікамі выкарыстоўваўся асаблівы пад'ёмны кран. Працы ішлі і ўдзень, і ўначы. Працавалі 8 інжынераў і каля 25 рабочых.

Адзначаецца, што тунэль дапаможа латвійскім памежнікам аператыўна рэагаваць на ўсё, што адбываецца паблізу чыгуначнай лініі. Унутры яшчэ вядуцца работы над пакрыццём, якое дапаможа памежнікам аператыўна перамяшчацца ўнутры тунэлю на квадрацыклах і іншых транспартных сродках.

На латвійска-беларускай мяжы пад чыгункай пабудавалі металічны тунэль
delfi.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі