На ліпень у Беларусі запланаванае авіяшоў

Авіяшоў запланаванае ў Беларусі на 3-6 ліпеня. Яно прымеркаванае да адзначэння чарговых угодкаў незалежнасці Рэспублікі Беларусь.  Паведамляецца, што авіяшоў “Мінск Аэра 2008” адбудзецца на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплекса “Лінія Сталіна”.

У праграме мерапрыемства запланаваныя паказальныя палёты пілатажных групаў “Рускія віцязі” і “Стрыжы”, пілотаў беларускіх Ваенна-паветраных сілаў на самалётах СУ-27 і МіГ-29БМ.

Арганізатары мяркуюць, што на авіяшоў прыедуць госці з 20 краінаў свету, інфармуе “Інтэрфакс”.    

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі