На "Лістападзе" пакажуць праект "Тузін. Немаўля"

3 лістапада ў межах кінафестывалю “Лістапад” адбудзецца прэзентацыя праекта “Тузін. Немаўля”. Я яе межах будуць прадстаўленыя тры беларускія жывыя кінафільмы “Кастусь Каліноўскі”, “Прастытутка”, “У агні народжаная” будуць паказаныя ў жывым суправаджэнні Сяргея Пукста, гуртоў Re1ikt і Іlo&friends.

Па словах кіраўніка “Тузін. Немаўля” Сяргея Будкіна, “цікавасць праекта ў тым, што музыкі не проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусцілі гэтыя стужкі праз сябе і нават узялі на сябе смеласць пракаментаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць не як звычайную рэтраспектыву, а новы актуальны арт-праект”.

Усе тры фільмы прадстаўленыя для паказу Дзяржфільмафондам Расіі, а гэта значыць, што яны будуць дэманстравацца на кінастужцы такім жа чынам, як і больш чым 80 гадоў таму.

Паказы адбудуцца ў кінатэатры “Перамога” у 17:00,19:00 і 21.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі